радстаўнік нашай усходняй суседкі прапаноўвае свой рэцэпт аздараўлення беларускай эканомікі -- увядзенне расейскага рубля. Паводле пасла Расеі Аляксандра Сурыкава, такая захада можа выратаваць нашую краіну ў выпадку, калі фінансавы крызіс -- такі, як летась, -- паўторыцца. Сурыкаў адзначыў, што ў межах Мытнага саюзу размова пра ўвядзенне агульнай валюты пакуль не вялася. Ён мяркуе, што такая прапанова можа прагучаць пасля таго, як сфармуецца Еўразійскі саюз. Дыпламат параіў Беларусі задумацца пра ўвядзенне расейскага рубля, калі фінансава-валютны крызіс паўторыцца. Разам з тым пасол, паводле ўласнага акрэслення, без імпэту паставіўся да дамовы Беларусі з Кітаем аб вытворчасці легкавых аўтамабіляў. Аляксандр Сурыкаў не выключыў, што Расея будзе супрацьстаяць увозу запчастак для зборкі беларуска-кітайскіх "Джылі". Адэля Дубавец, "Аб'ектыў"