Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Алег Воўчак пра памылку пракурора на судзе

Памылка пракурора: Выбух адбыўся 11 жніўня На судовым працэсе ў справе тэракту ў менскім метро шмат блытаніны, кажа праваабаронца Алег Волчак, які выйшаў з залы суда. Слуханні распачаліся 15 верасня ў сталічным Доме правасуддзя. Праваабаронцу здзівіў зварот першага намесніка старшыні Вярхоўнага Суда Беларусі Аляксандра Федарцова да ўсіх прысутных на працэсе: устрымацца ад публічных каментароў пра ход справы. Шматлікія пацярпелыя, дарэчы, прыслухаліся да гэтай рэкамендацыі. Сярод іх -- маці загінулага ў тэракце 22-гадовага Сяргея. На пытанне, ці верыць яна, што злачынства здзейснілі менавіта Канавалаў і Кавалёў, сказала: "Я адмаўляюся гэта каментаваць". Волчак распавёў, што пацярпелыя скардзіліся на тое, што не паспелі пазнаёміцца з матэрыяламі справы. Адзін з іх выступіў з хадайніцтвам -- адкласці пачатак слуханняў. Хадайніцтва адхілілі. "Матывацыя была такая, што тры дні дастаткова. Я працаваў следчым пракуратуры, 50 тамоў у мяне была справа, і людзі знаёміліся месяц, а тут 500 тамоў -- і тры дні", -- заўважыў праваабаронца. Шэраг пытанняў узнік у праваабаронцы і пасля выступу дзяржаўнага абвінаваўцы -- намесніка генеральнага пракурора Беларусі Аляксея Стука. "З выступу Стука я зразумеў адно -- за дзесяць гадоў у Беларусі не працавалі ні КДБ, ні МУС, ні пракуратура. Людзі са школьнаю адукацыяй, сярэдняю спецыяльнаю арганізоўвалі выбухі, куплялі тратыл, і ніхто не вызначыў -- дзе, у якіх месцах. Атрымліваецца, што на лаве падсудных два чалавекі, а дзе астатнія, дзе ўсе <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]