Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Падтрымка Бяляцкага

Амерыканская асацыяцыя юрыстаў заклікае Менскі гарадскі суд скасаваць вырак Алесю Бяляцкаму. Адвакаты правялі ўласную экспертызу справы вядомага праваабаронцы ды намінанта на Нобелеўскую прэмію, які за нібыта ўтойванне даходаў быў асуджаны на 4 з паловаю гады калоніі. Асацыяцыя юрыстаў Злучаных Штатаў -- адна з самых аўтарытэтных прававых арганізацыяў Паўночнай Амерыкі. У сваім рапарце адвакаты сцвярджаюць, што сродкі, якія былі на замежным рахунку старшыні праваабарончага цэнтру "Вясна", скіроўваліся на дзейнасць арганізацыі. Фактаў пра тое, што Бяляцкі атрымліваў з рахунку асабістую выгаду, у судзе прэзентавана не было. Да таго ж дзейнасць "Вясны" не пагражала нацыянальнай бяспецы. А таму вырак суда пярэчыць не толькі беларускаму, але і міжнароднаму праву -- гаворыцца ў справаздачы. Асацыяцыя юрыстаў Злучаных Штатаў налічвае больш за 400 000 чальцоў, у тым ліку прадстаўнікоў урадавых структураў. Экспертыза справы Бяляцкага накіраваная ў сталічны гарадскі суд, якія неўзабаве мае прызначыць дзень разгляду касацыйнай скаргі. Алесь Залеўскі, "Аб'ектыў"
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]