Купляйце беларускае -- вельмі смачнае! Ці прыслухоўваецца да гэтых заклікаў спажывец? ЖЫХАРЫ СТАЛІЦЫ: "Беларускае -- часта няма нейкіх тавараў належнае якасці. І яны даражэйшыя". "Наш абутак добры, наш трыкатаж вельмі добры. Нават нашая касметыка". "Непрыгожы дызайн. Непрыгожае... усё непрыгожае". "Калі будзе належная якасць у нашага беларускага -- я заўжды за". Беларускія тавары, якія мусяць замясціць імпартныя аналагі, маюць не саступаць у якасці. А такая ідэя, паводле чыноўнікаў, будзе спрыяць развіццю беларускае эканомікі. ЛЕАНІД ЗАІКА, ЭКАНАМІСТ: "Сама ідэя імпартазамяшчэння -- абсалютна шызафрэнічная і не эканамічная ідэя. Яна можа прыйсці ў галаву чыноўніку, якому няма чаго рабіць. Кітайцы спрабавалі займацца імпартазамяшчэннем. Адзін год паглядзелі -- абы-што, дый кінулі". Улады ж Беларусі імпартазамяшчэннем сабраліся займацца не на жарт. За адпаведным вырабам прадукцыі будуць сачыць прызначаныя міністэрствы, ведамствы, выканкамы. Ужо размеркаваныя тавары ды іх колькасць. Пад імпартазамяшчэнне сёлета патрапяць побытавая тэхніка, касметыка, цукеркі, кошыкі для бялізны, скрынкі для цацак, бытавая хімія, падпаскі, футравыя капелюшы ды шэраг іншых вырабаў. Пакуль гэта на некалькі тысяч тавараў з кожнае групы. Іх замяшчэнне эканаміст Леанід Заіка называе анамальным. ЛЕАНІД ЗАІКА, ЭКАНАМІСТ: "Там ёсць рэчы экзатычныя. Напрыклад, 8 млн жаночых пракладак. Усё ж рэклама ўплывае. Толькі не ведаю, з крылцамі ці без. Але ўрад будзе старацца. Можа, у гэтым ён дасягне поспеху <b>...</b>