Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Гістарычны максімум

Аб'ём золатавалютных рэзерваў нашай краіны на 1 студзеня гэтага года дасягнуў гістарычнага максімуму. Паводле Нацыянальнага банку, ён склаў амаль $ 8 млрд. Прырост рэзерву абумоўлены паступленнем крэдыту ад Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС, а таксама залічэннем у склад рэзерваў часткі крэдыту "Сбербанку" Расеі. Колькасць золатавалютных рэзерваў дастатковая, каб пакрыць амаль двухмесячны імпарт. Паводле рапарту чыноўнікаў Нацыянальнага банку, існыя рэзервы цалкам гарантуюць эканамічную бяспеку краіны. Але паводле міжнародных экспертаў, бяспечным лічыцца такі ўзровень ЗВР, калі яны роўныя трохмесячнаму імпарту. У першай палове 2011 г. рэзервы Беларусі рэзка скараціліся на фоне валютнага крызісу. Напрыклад, на 1 красавіка рэзервы склалі каля $ 4 млрд. Цяпер рэзервы, якімі валодае Беларусь, -- самыя вялікія ў яе гісторыі. Сяргей Скулавец, "Аб'ектыў"
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]