У Чэхаславаччыне парушаюцца правы чалавека -- пра гэта роўна 35 гадоў таму заявіла "Хартыя-77". І адразу ж распачаліся арышты. Сярод першых у вязніцу трапілі ініцыятары дэкларацыі ды яе першыя падпісанты, у тым ліку будучы прэзідэнт краіны Вацлаў Гавэл. АЛЯКСАНДР МІЛІНКЕВІЧ, РУХ «ЗА СВАБОДУ»: "Ён быў такі народны прэзідэнт. Ён нават не хацеў ісці ў прэзідэнты, але ён быў настолькі аўтарытэтны, што ўсе лічылі, што ён мусіць гэта зрабіць. І ён пагадзіўся". Вацлаў Гавэл стаўся маральным аўтарытэтам не толькі на радзіме, але і выбітным дзеячам міжнароднага маштабу, заўсёды гатовым бараніць дэмакратыю і правы чалавека. УЛАДЗІМІР НЯКЛЯЕЎ, ПАЛІТЫК, ПАЭТ: "Калі я сустракаўся з ім і размаўляў, у адрозненне ад іншых палітыкаў, ад іншых літаратараў, якія казалі ці пра сябе, ці пра тое, што іх непакоіла дома, у Чэхіі, у Нямеччыне ці ў Польшчы, ён увесь час казаў мне пра Беларусь". Але не толькі казаў -- рабіў. Вацлаў Гавэл заўсёды актыўна выступаў за вызваленне беларускіх палітвязняў ды асабіста выказваў ім падтрыманне. Важную ролю адыграў у стаўленні краінаў Заходняй Еўропы да Беларусі. АЛЯКСАНДР МІЛІНКЕВІЧ, РУХ «ЗА СВАБОДУ»: "Ён казаў -- гэта вельмі важна, -- што няма Беларусі без Еўропы, і Еўропа будзе непаўнавартасная без Беларусі". У 1997 г. паводле аналогіі з чэхаславацкаю "Хартыяй-77" паўстала беларуская дэкларацыя. Сярод першых яе падпісантаў былі Андрэй Саннікаў, Аляксандр Мілінкевіч, Юрый Хашчавацкі ды іншыя палітыкі, культурныя ды грамадскія дзеячы. ІРЫНА ХАЛІП <b>...</b>