Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Пятнаццаты палітвязень

Дзякуючы грамадскаму актывісту Сяргею Каваленку жыхары Віцебску неаднойчы змаглі пабачыць бел-чырвона-белыя сцягі ў розных месцах свайго гораду. Самая ж гучная такая падзея адбылася амаль два гады таму. Тады нацыянальны сімвал залунаў на галоўнай ялінцы Віцебску. За гэты ўчынак сябра Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Сяргей Каваленка атрымаў тры гады хатняй "хіміі": кантроль міліцыі ўдзень і ўначы, немагчымасць нармальнага жыцця для ўсёй сям'і. Цяпер жа актывісту пагражае турма. АЛЕНА КАВАЛЕНКА, ЖОНКА С. КАВАЛЕНКІ: "Ён свабодна выказваў свае палітычныя меркаванні, праводзіў палітычныя акцыі. Набліжаліся святы. Ім проста не зручна было, каб Сяргей заставаўся на волі". 10 снежня, незадоўга да першай гадавіны паслявыбарчай дэманстрацыі ў Менску, Сяргея Каваленку затрымалі зноў. Цяпер актывіста абвінавачваюць у парушэнні рэжыму адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі. У чаканні суда ў СІЗА Каваленка ўжо дзевятнаццаты дзень трымае галадоўку. Нягледзячы на пагрозу здароўю, перадаць яму нават самыя неабходныя рэчы пакуль немагчыма. АЛЕНА КАВАЛЕНКА, ЖОНКА С. КАВАЛЕНКІ: "У нас праблема з пітною вадою. Сяргею не дазваляюць перадаць пітную ваду ў СІЗА. Я намагалася перадаць яе праз доктара, але мне сказалі, што ніякіх напояў браць не могуць". Праваабаронцы і апазіцыйныя палітыкі ўжо назвалі Сяргея Каваленку пятнаццатым палітычным вязнем у Беларусі. Як дапамагчы зняволенаму, вырашае адмысловы камітэт. Яго стварылі з ініцыятывы сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]