У Менску арыштаваная група расейскіх дыгераў. Раённы суд сталіцы пакараў 13 грамадзянаў суседняй краіны адміністратыўнымі арыштамі ад 2 да 10 дзён паводле абвінавачання ў дробным хуліганстве. На гэты момант шасцёра аматараў даследаваць падзямеллі ўжо адбылі пакаранне. Яшчэ сямёра застаюцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў. Як заявілі ў міліцыі, усе затрыманыя -- удзельнікі расейскага нефармальнага руху "Ворон". Дыгеры даследуюць падземныя камунікацыі, уваходзяць на розныя ахоўваныя аб'екты і здымаюць іх. Некалькі месяцаў таму блогер Віталь Раскалаў апублікаваў падборку фотаздымкаў "Забаронены Менск" і распавёў, як лёгка ў яго атрымалася пракрасціся ў тунэлі метро. Гэтым разам маскоўскія дыгеры нікуды спусціцца не паспелі, іх затрымалі ў гатэльным нумары і выставілі стандартнае абвінавачанне ў дробным хуліганстве. Кірыл Смяглікаў, "Аб'ектыў"