Пераможца конкурсу "Еўрабачанне-2009", нарвежскі музыкант беларускага паходжання Аляксандр Рыбак раіць беларускім выканаўцам не спрабаваць дагадзіць публіцы, а спяваць тое, што падабаецца ім самім. Пра гэта ён заявіў 5 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Менску.