Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Беларускія мульты?

Восьмая серыя "Несцеркі" пра тое, як легендарны свавольнік нявесту сабе шукаў, завершыць мультсерыял, але стане далёка не апошняю сёлета анімацыйнаю прэм'ераю кінастудыі "Беларусьфільм". Вось толькі айчынны глядач часта і пра ранейшыя не чуў. ГЛЕДАЧЫ: "Вы прыкалваецеся. Не ведаю беларускіх мультфільмаў увогуле". "Шчыра кажучы, нічога не ведаю. Неяк не трапляла не беларускія мультфільмы". "Беларусьфільм" у нас робіць такі нібы серыял, у некалькіх частках, "Несцерка". Гэта тое, што ў Беларусі робіцца, а так асабліва нічога невядома". Пазнаёміць гарадзенцаў прынамсі са сваімі анімацыйнымі працамі вырашыў цяпер ужо былы гарадзенец Генадзь Буто. Малады мастак працуе ў вядомай сваімі поўнаметражнымі стужкамі піцерскай студыі "Мельница", дзе ён не адзіны беларускі аніматар. ГЕНАДЗЬ БУТО, АНІМАТАР: "З'язджаюць хіба, бо і ў іншых галінах з'язджаюць. Няма запатрабавання ў анімацыі, няма праектаў, якія б нармальна аплочваліся, а калі канкрэтна казаць, то аніматарам мала грошай плоцяць". Паспрачацца з гэтым гатовыя на "Беларусьфільме". Сцэнарыст і рэжысёр Аляксандр Ленкін, адзін са стваральнікаў серыі мультфільмаў "Аповесць мінулых гадоў", працуе на кінастудыі амаль 30 гадоў. АЛЯКСАНДР ЛЕНКІН, РЭЖЫСЁР, СЦЭНАРЫСТ: "Стан у беларускай анімацыі працоўны. Бо ёсць у нас і фінансаванне, ёсць праекты, цікавыя праекты, на мой погляд". Непрыемнаю загадкай, аднак, і для саміх мультыплікатараў застаецца тое, чаму іхную творчасць зусім не ведаюць у нашай краіне. АЛЯКСАНДР ЛЕНКІН, РЭЖЫСЁР <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]