Кальварыйскія могілкі ў Менску. Тут пахаваныя прадстаўнікі знакамітых беларускіх родаў, сярод якіх Манюшкі, Вайніловічы, Рымшы, Чачоты, Сянкевічы ды сотні іншых. ТАША МІХАЙЛОЎСКАЯ, СТАРШЫНЯ ГА «ГІСТОРЫКА»: «У Менску гэта бадай што адзіныя могілкі, дзе захаваліся надмагіллі, помнікі пачатку 19 ст., дзе мы сапраўды можам пабачыць нашую гісторыю». Аднак цяпер гісторыя апынулася пад пагрозаю знішчэння. Днямі тут з'явіліся вось гэтыя шыльды: калі найбліжэйшым часам магілы не адновяць, іх могуць зруйнаваць. АНДРЭЙ БАРОДЗІЧ, ПРОБАШЧ: «Гэта трагедыя нашага народу, калі знішчаць самую гістарычную частку, цэнтральную алею». Паводле адмыслоўца, знішчэнне старых, недагледжаных могілак-- звычайная практыка. Аднак Кальварыя ўнесеная ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў. ТАША МІХАЙЛОЎСКАЯ, СТАРШЫНЯ ГА «ГІСТОРЫКА»: «Паводле заканадаўства, забаронена рабіць якія-небудзь працы альбо змяняць нейкім чынам выгляд гісторыка-культурнай каштоўнасці. Вы можаце ўявіць, якая гэта будзе каштоўнасць, калі ўздоўж цэнтральнай алеі будуць сучасныя пахаванні?» Толькі, відаць, гэта мясцовую адміністрацыю не спыняе. Колькасць шыльдаў увесь час расце. Менавіта таму мясцовая каталіцкая парафія вырашыла ўзяць справу ў свае рукі. АНДРЭЙ БАРОДЗІЧ, ПРОБАШЧ: «Гэтыя людзі, пахаваныя ў 19 ст., не маюць сваякоў, якія б прыйшлі ды прыбралі магілы. Мы думаем як парафіяне прыбіраць іх. Хоць заўжды прыбіраем, але думаем яшчэ пафарбаваць іх ды паставіць тыя, якія паваліліся». Сёння парафія арганізавала <b>...</b>