Хрыстос нарадзіўся! Радасная і важная навіна для вернікаў. ВЕРНІКІ, БЕРАСЦЕ: "Для мяне гэта азначае адраджэнне душы -- нараджэнне нашага Ісуса Хрыста". "Мая маці адзначала, бабуля ў хоры некалі спявала з дзядулем. І я ўсё жыццё... І сваіх дзяцей вучу". У гонар другога паводле важнасці пасля Вялікадня свята ў календары святочныя літургіі прайшлі ва ўсіх праваслаўных святынях Беларусі. СВЯТАР ВАЛЕРЫЙ БАРЫЧЭЎСКІ, СВЯТА-ПАКРОЎСКІ САБОР, ГОРАДНЯ: "Святкуючы Раство Хрыстова, мы будзем удзячныя Богу за тое, што ён даў нам самога сябе. І маліць яго, каб ён памножыў нашую веру. Са святам вас, дарагія браты і сёстры". У Менскім Свята-Духавым кафедральным саборы ў набажэнствах узяў удзел мітрапаліт Менскі і Слуцкі Філарэт, патрыяршы экзарх усяе Беларусі. Сюды напярэдадні Раства прывезлі віфлеемскі агонь. ІГАР КАСЦЕВІЧ, СКАЎЦКАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ: "18-ы год мы ўжо прывозім віфлеемскі агонь. Развозім яго па цэрквах нашае краіны. Перадаем яго ў Расею, ва Украіну". Праваслаўныя вернікі адзначаюць Раство на ўсім свеце. У Маскоўскім Храме Хрыста Збаўцы сабрАлася каля пяці тысячаў чалавек. Набажэнствы адпраўляў Патрыярх Кірыл. І хаця надвор'е цяпер не зусім зімовае, а часамі нават ідзе дождж, Раство -- свята дабра і радасці. ВЕРНІКІ, БАБРУЙСК: "Як нараджэнне веры ў дабро, ва ўсё добрае". "Радая святу. Я заўсёды трымаюся гэтых святаў. Неяк і ў сям'і радасна". Для вернікаў у розных краінах Раство -- свята сямейнае, час спаткання за святочным сталом. Як, напрыклад, для гэтае польскае сям'і. А <b>...</b>