Жывёліны ж шукаюць корму для сябе ў розных месцах -- у тым ліку і ў фермерскіх садах. Сёлета ў Еўропе надзвычай багаты ўраджай яблыкаў, пакаштаваць смачныя плады якіх вырашыў шведскі лось, -- ды праз гэта трапіў у нязвыклыя прыгоды. Частуючыся забрадзілымі яблыкамі, малады лось захмялеў. А калі паспрабаваў дастаць з дрэва яшчэ ласунку, паслізнуўся і захраснуў на яблыні. На роспачны лямант п'янай жывёліны збегліся жыхары вёскі ды выклікалі ратаўнікоў. Супольнымі высілкамі, спілаваўшы галіны яблыні, лася ўдалося вызваліць з палону. Але ён адразу ўпаў ды заснуў. Раніцаю сахаты прачнуўся і, не зважаючы на прыкметы цяжкага пахмелля, хуценька пабег у лес. Святлана Пажарава, "Аб'ектыў"