Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Закрылі за гумар

Расейскія войскі на тэрыторыі Беларусі ўлады бачыць гатовыя -- чаго не скажаш пра тэлеканалы. Ад сёння з беларускай медыяпрасторы канчаткова выціснулі папулярны канал ТНТ. У чэрвені ён знік з кабельных сетак, а цяпер стаў недаступны і ў інтэрнэце. ТНТ выключылі з сеткі трансляцыі інтэрнэт-тэлебачання "Шпаркі дамавік" і "ZALA". Афіцыйная прычына не працягваць кантракту -- высокія кошты на кантэнт. Але ў медыях гучаць меркаванні, што зусім не гэта было прычынаю фактычнай забароны ТНТ на тэрыторыі Беларусі. Папулярны забаўляльны канал праславіўся сваёю гумарыстычна-забаўляльнаю праграмаю "Comedy Club", у якой часта гучалі пікантныя жарты на адрас уладаў Беларусі. Ян Бабіцкі, "Аб'ектыў"
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]