Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Лукашэнка - у Бабруйск!

Гэтыя кадры з афіцыйных тэлеканалаў, не зважаючы на розную геаграфію, звязаныя адным сюжэтам: кіраўнік краіны ездзіць па гарадах ды вёсках, палях ды фермах, знаёміцца з чарговымі дасягненнямі айчыннай эканомікі і дае бясцэнныя парады. Падобнага сюжэту неўзабаве варта чакаць і з Бабруйску. Па горадзе віруюць чуткі пра візіт Аляксандра Лукашэнкі на мясцовыя прадпрыемствы. Называецца нават дакладная дата: 20-га студзеня. Чуткі падмацоўваюцца дзеяннямі. Вуліцу Кастрычніцкую, якою мае праехаць прэзідэнцкі картэж, ужо цяпер падцягваюць да дзяржаўнага ўзроўню. Ружоваю ды зялёнаю фарбамі. Бабруйчане ўпэўненыя: прыедзе. БАБРУЙЧАНЕ: "Да пэўнай падзеі ў жыцці гораду, як прыезд прэзідэнта, нашмат больш працуюць усе службы, а не толькі камунальныя". "Робіцца гэта звонку. А знутры зірнуць, якія дамы -- усё гэта занядбанае, страшнае. І ніхто нічога не хоча рабіць". "Калі шлях вызначаны -- там давядуць да ладу, калі іншы -- ніколі". Улады ж запэўніваюць: працы адбываюцца планава, анічога надзвычайнага. ДЗМІТРЫЙ БОНАХАЎ, СТАРШЫНЯ БАБРУЙСКАГА ГАРВЫКАНКАМУ: "Усё адбываецца ў планавым парадку. Праект добраўпарадкавання падрыхтавалі яшчэ ў 2008 годзе. Аднак у сувязі з фінансавымі праблемамі ўсё крышку зацягнулася". "АБ'ЕКТЫЎ": "Зразумела. То бок гэта яшчэ план, які быў на 2011 год?" ДЗМІТРЫЙ БОНАХАЎ, СТАРШЫНЯ БАБРУЙСКАГА ГАРВЫКАНКАМУ: "Так, на 2011 год". "АБ'ЕКТЫЎ": "А на гэты год як? Добраўпарадкаванне працягнецца?" ДЗМІТРЫЙ БОНАХАЎ, СТАРШЫНЯ БАБРУЙСКАГА ГАРВЫКАНКАМУ: "На гэты год таксама <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]