Пра сваю працу на "Пінскдрэве" Алег Смірноў выказваецца коратка: "Меў няшчасце там працаваць". Пацярпелы ад выбуху не сумняецца, хто цяпер мусіць сядзець на лаве падсудных. АЛЕГ СМІРНОЎ, ПАЦЯРПЕЛЫ: "Усім вядома: у вышуку -- генеральны дырэктар аб'яднання. Яго пацярпелыя лічаць галоўным вінаватым у гэтай справе". Ларан Арыніч, былы гендырэктар "Пінскдрэву", -- у вышуку. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, ён з'ехаў за мяжу і папрасіў прытулку ў Польшчы. Пінчукі называюць яго мясцовым Беразоўскім і мяркуюць, што такі сцэнар падзеяў задаволіў не толькі былога кіраўніка прадпрыемства. РАІСА ТАРЭЛКА, МАЦІ ЗАГІНУЛАГА: "Яму далі сысці, адмыслова. Яму далі гарантыі: "Мы вас адпускаем, а вы, калі ласка, з'язджайце, нікога не ўмешвайце". Зараз на лаве падсудных трое фігурантаў, былых працаўнікоў холдынгу -- дырэктар і двое галоўных інжынераў. За халатнасць і парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ім пагражаюць немалыя тэрміны. РАІСА ТАРЭЛКА, МАЦІ ЗАГІНУЛАГА: «А галоўныя ж вінаватыя не яны. Усё прадпрыемства было цалкам пад ягоным кантролем. І гэтак, як вырашаў спадар Ларан, усё і рабілася». Акрамя сумнеўнай адказнасці "стрэлачнікаў", у пацярпелых і сваякоў загінулых узнікла і пытанне маральнай кампенсацыі. Аднак на сённяшнім паседжанні прадстаўнік "Пінскдрэву" заявіў, што холдынг не лічыць сябе вінаватым і плаціць за маральныя страты не збіраецца. АЛЕНА МУГА, ЖОНКА ЗАГІНУЛАГА «Пазіцыя цяперашняга кіраўніцтва, што не прызнае сябе ўдзельнікам тых падзеяў, шакуе». Акрамя таго "Белдзяржстрах <b>...</b>