Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Смутныя рэкорды

Прадаўцы ў крамах ледзьве паспявалі мяняць цэннікі. Рост коштаў за год перавысіў дзяржаўны прагноз на 100 %. Рыбныя кансервы падаражэлі на 185,9 %, рыба -- на 171,5 %, за алей давядзецца выкласці на 157 % больш, за мяса і птушку -- на 155 %. Падняліся цэны на ўсе харчы, у тым ліку на муку, хлеб, садавіну... Падаражэла бытавая хімія, касметыка, абутак, чыгуначныя білеты і медычныя паслугі, бензін у баку ды газ на кухні. Напіцца і забыцца з гэтай нагоды таксама стала цяжэй -- больш як на 130 адсоткаў 132 % падняліся цэны на алкаголь. МЕНЧУКІ: "Вялікая эканомія цяпер на ўсім". "Большасць насельніцтва атрымлівае заробак у беларускіх рублях і не можа сабе дазволіць тыя ж тавары і паслугі, што раней". "Таго, што летась мы сабе маглі дазволіць, я сабе зараз дазволіць не магу". "Я атрымліваю ў валюце, таму мяне гэта не закранула". Паводле тэмпаў інфляцыі Беларусь пакінула далёка ззаду краіны Еўропы і сяброўскае сузор'е Садружнасці незалежных дзяржаваў. Для параўнання: у Таджыкістане інфляцыя па выніках года склала каля 9 %. Наступная ў спісе -- Беларусь, але ў нас гэты паказнік у 13 разоў большы (108,7 %). Прэм'ер Міхаіл Мясніковіч верыць, што сёлета інфляцыю ўдасца ўтрымаць на ўзроўні 19--20 %, але незалежныя эканамісты не падзяляюць ягонага аптымізму. ЛЕАНІД ЗЛОТНІКАЎ, ЭКАНАМІСТ "На гэты год выдаткі закладзеныя вышэй за магчымасці краіны, у тым ліку выдаткі на павышэнне заробку. Таму можна чакаць інфляцыю (дакладна сказаць цяжка) на ўзроўні ад 50 да 100 %". У паказніку інфляцыі <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]