У цэнтры Бабруйску стаіць вялікі будынак з чырвонай цэглы. У 30-я мінулага стагоддзя ў ім месціўся раённы НКУС. Магчыма, менавіта тут расстралялі святара Паўла Сейбу, якога цяпер Бабруйская епархія намагаецца далучыць да ліку святых. У планах кананізаваць яшчэ чатырох святароў з Бабруйшчыны. АПЫТАННЕ, БАБРУЙСК: «Людзі з вялікай літары, якія сапраўды здзейснілі подзвіг у той час, у тых умовах, сярод запалоханых людзей». «Яны заслужылі, каб іх называць святымі, яны пакутнікі, прычым вялікія пакутнікі...» Працэдура далучэння да ліку святых надзвычай доўгая. Аднак рэч не толькі ў часе. Упершыню праваслаўная царква публічна ідзе супраць дзяржаўнай ідэалогіі, якая не тое што не прызнае, але замоўчвае факты бальшавіцкага тэрору. ДЗМІТРЫЙ ПЕРВІЙ, КІРАЎНІК ЕПАРХІЯЛЬНАГА АДДЗЕЛУ КАНАНІЗАЦЫІ СВЯТЫХ: «Для таго, каб адбылося грамадскае прызнанне, неабходная пэўная пазіцыя ўлады, каб яна дыстанцыявалася ад таго, што адбывалася ў тыя страшныя гады. А калі цяпер кажуць пэўныя структуры, што дзяржынскі -- наш ідэал, то мы катэгарычна з гэтым не згодныя і патрабуем прызнання злачыннага характару такіх дзеянняў». Лічбы святароў з Бабруйшчыны, якія згубілі жыццё, жахлівыя -- 111 чалавек. ПРАВЯЛЕБНЫ СЕРАФІМ, ЕПІСКАП БАБРУЙСКІ І БЫХАЎСКІ: "Калі глядзіш выпіскі з асабістых справаў святароў, якія былі расстраляныя, проста жах, абвінавачанні-трызненні... Абвінавачанні проста як трызненне. Сельскі святар абвінавачваецца, што ён працуе на японскую выведку -- і чалавек ідзе на Галгофу". Пакуль цяжка <b>...</b>