Актывіст АГП Андрэй Дзмітрыеў узначаліў выбарчы штаб кандыдата Уладзіміра Някляева ажно ў 2010. Але рэакцыя з боку роднай партыі, ад якой на прэзідэнцтва балатаваўся Яраслаў Раманчук, прыйшла толькі сёлета. Як кажуць у АГП, чакалі, пакуль сыдзе сам. АНАТОЛЬ ПАЎЛАЎ, КІРАЎНІК МЕНСКАЙ АРГАНІЗАЦЫІ АГП: "Замест таго, каб дапамагаць, ён узначаліў рух зусім іншага кандыдата. Як бы там ні казалі, гэта быў канкурэнт". І хаця дэмакратычныя канкурэнты ў тыя часы ішлі адзіным фронтам, была і пэўная напружанасць. Паводле Анатоля Паўлава, кіраўнік някляеўскага штабу нібыта забараняў сваім падначаленым збіраць подпісы адразу за некалькіх кандыдатаў. Толькі Някляеў і толькі "Гавары праўду!". Пасля таго, як яшчэ да пачатку мітынгу 19 снежня на прыхільнікаў Някляева напалі невядомыя ў цывільным, кандыдат трапіў спачатку ў шпіталь, а потым і ў камеру. Дзмітрыеў, якога таксама арыштавалі ў той дзень, зрабіў заяву для дзяржаўнага тэлебачання. АНДРЭЙ ДЗМІТРЫЕЎ, ДАВЕРАНАЯ АСОБА НЯКЛЯЕВА: "Ззаду з натоўпу пачалі насоўвацца п'яныя маладзёны, пачалася бойка, падаспела міліцыя і дапамагла гэтую бойку спыніць. Працаўнікі міліцыі не вінаватыя ў тым, што здарылася". Пазней Дзмітрыеў, адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе, апраўдаў свой выступ на камеру моцным ціскам з боку працаўнікоў КДБ. АНДРЭЙ ДЗМІТРЫЕЎ, ДАВЕРАНАЯ АСОБА НЯКЛЯЕВА: "Я не каяўся". ЖУРНАЛІСТ: "А хто дзякаваў міліцыянтам за выратаванне Някляева?" АНДРЭЙ ДЗМІТРЫЕЎ, ДАВЕРАНАЯ АСОБА НЯКЛЯЕВА: "Я сказаў, што яны не вінаватыя". АНАТОЛЬ ПАЎЛАЎ <b>...</b>