Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Салідарнасць працоўных

Ужо праз месяц працоўны кантракт Аляксея Паўлоўскага сканчаецца. Адміністрацыя мясцовага "Прамжылбуду" не хоча працягваць з ім дамовы. АЛЯКСЕЙ ПАЎЛОЎСКІ, ПРАЦАЎНІК «ПРАМЖЫЛБУДУ»: "Я да іх па нейкіх дробязях звярнуўся, і прыйшоў момант, каб не працягнуць дамовы". Кіраўніцтва прадпрыемства тлумачыць прычыны скасавання дамовы адмаўляецца. АДМІНІСТРАЦЫЯ ПРАДПРЫЕМСТВА: "Вам я не буду называцца, я ў сябе на працоўным месцы. А вось хто вы? Вызваліце, калі ласка, памяшканне". Такая ваяўнічасць начальства магілёўскага "Прамжылбуду" не здзіўляе, кажа спадар Паўлоўскі. Шмат гадоў і ён вымушана вядзе з кіраўніцтвам вайну. За наладжванне адпаведных умоваў працы. Менавіта таму, калі калегі актывіста даведаліся, што адміністрацыя збіраецца яго звольніць, напісалі калектыўны зварот з патрабаваннем пакінуць Аляксея на працы. Рэакцыя была досыць прадказальная -- пагрозы на адрас падпісантаў ды запалохванне. Вынік -- два адкліканыя сёння подпісы. АЛЯКСЕЙ ПАЎЛОЎСКІ, ПРАЦАЎНІК «ПРАМЖЫЛБУДУ» «У іх звычка душыць людзей, не даваць ім падняць галавы. Гэта дрэнная справа. Калі чалавек знаходзіць механізмы, як бараніць свае правы, натуральна, яны з гэтым змагаюцца». Зрэшты, такая праблема ёсць не толькі ў Магілёве. Дагэтуль не сціхае скандал вакол сітуацыі на міклашэвіцкім "Граніце", дзе больш за 200 працаўнікоў на знак пратэсту супраць нізкага заробку і ўмоваў працы выйшлі з прафсаюзнай арганізацыі ФПБ і вырашылі стварыць на прадпрыемстве Незалежны прафсаюз гарнякоў. ГЕНАДЗЬ ФЯДЫНІЧ, ПРАФСАЮЗ РЭП <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]