Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Планета з двума сонцамі

Планета з двума сонцамі -- гэта не фантазія пісьменнікаў, але навукова даказаны факт. Аднак, як высветлілі астраномы амерыканскага касмічнага агенцтва НАСА, два сонцы не гарантуюць удвая больш цяпла. Планету знайшлі з дапамогаю касмічнага тэлескопу "Kepler", які даследуе святло ажно 150 тысячаў зорак. Незвычайная планета атрымала назву "Kepler-16b". Яна месціцца за 200 светлавых гадоў ад Зямлі, напалову складаецца з газу, а таму няма спадзеву, што на планеце можа быць жыццё. Круціцца яна вакол дзвюх зорак, адна з якіх таксама абарачаецца вакол іншай. Буйнейшая з іх на траціну меншая за нашае сонца, другая зорка меншая за нашае свяціла ў пяць разоў. Нягледзячы на два сонцы ў нябёсах, на планеце вельмі халодна -- ад 73 да 103 градусаў ніжэй за нуль паводле шкалы Цэльсія. Святлана Пажарава, "Аб'ектыў"
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]