Савецкім Саюзам калісьці меліся кіраваць кухаркі. У сённяшняй Беларусі пытанне іншае: наколькі магчыма, каб прадпрыемствам гаспадарыў ягоны ж калектыў? ЖЫХАРЫ МЕНСКУ: "Ён мусіць браць удзел і жыць з прадпрыемствам -- гэта ягоная праца". "Мусіць чалавек купіць, калі хоча, вядома". Сёмы ўказ прэзідэнта гэтага не забараняе, але адымае права выкупляць акцыі за ільготную цану. Дакумент дзеіць датычна 54 прадпрыемстваў. Пераважна гэта мясцовыя хлеба- ды лікёра-гарэлачныя заводы, як рэгіянальнага, гэтак і нацыянальнага ведамства. Адзін з іх -- сталічны завод "Крышталь". Большасць працаўнікоў былі б не супраць паўдзельнічаць у акцыянаванні. РАБОЧЫЯ ЗАВОДУ «КРЫШТАЛЬ»: "Акцыі заводу "Крышталь"? Вядома!" "Нашым можна, але замежнікам -- ні за што!" "Працаўнікі будуць лепш працаваць, бо будуць працаваць на сябе!" "Ведаеце, я наагул супраць гарэлкі..." Супраць жа гэтак званай "народнай прыватызацыі" выказваецца не толькі ўрад, але і незалежныя эканамісты. Бо новаму кіраўніцтву ў выглядзе працаўнікоў было б надзвычай цяжка забяспечыць не толькі эфектыўны менеджмент, але перадусім прыцягнуць інвестыцыі для мадэрнізацыі. ЛЕАНІД ЗЛОТНІКАЎ, ЭКАНАМІСТ: "Калектыў імкнецца хутка праесці прыбытак, а не ўкладаць у развіццё прадпрыемства". Мадэрнізацыя ж прадпрыемства і ёсць асноўнаю мэтаю любой прыватызацыі. У планах ураду да 2013 года аддаць у прыватныя рукі 135 прадпрыемстваў. Цяпер у непасрэдным працэсе дэнацыяналізацыі -- каля 30 установаў. Бальшыня -- гэта нерэнтабельныя, малаэфектыўныя <b>...</b>