Сям'я значна змянілася, асабліва за апошнія 10 гадоў, кажа прадстаўніца Міністэрства працы. Акрамя такіх тэндэнцыяў, як арыентацыя на сям'ю з адным дзіцём, адкладанне нараджэння дзяцей і заключэння шлюбу, адзначаецца рост колькасці пазашлюбных саюзаў. Калі паводле звестак перапісу 1999 г. такіх саюзаў было 5--6 %, то паводле апошніх звестак -- ужо 8 %. Адзначаецца таксама рост колькасці дзяцей, якія нараджаюцца ў незарэгістраваных шлюбах: сёння яны складаюць ужо амаль 20 % усіх дзяцей.