"Сесія Незалежнасці" -- пад такою назваю выйшла чарговая публікацыя легендарнага заснавальніка Беларускага Народнага Фронту "Адраджэнне" Зянона Пазняка. Пераважная частка тых, хто прыйшоў сустрэцца з Зянонам Пазняком, не памятаюць падзеяў дваццацігадовай даўніны. Зрэшты, некаторыя з маладзёнаў самі кажуць... ІРЫНА: "Я раўналетка незалежнасці. Мне хацелася б даведацца больш пра час, калі я расла. Калі дзеці ды ўнукі спытаюцца ў мяне пра гэты час, я хацела б ім нешта распавесці". ГЛЕБ: "Я хацеў бы жыць у краіне, якая будзе не толькі на паперы, але сапраўды... Дзе людзі будуць размаўляць на сваёй мове, навучацца на сваёй мове, жыць пад сваім сцягам". Для Зянона Пазняка, заснавальніка Беларускага Народнага Фронту "Адраджэнне", а цяпер старшыні Кансерватыўна-хрысціянскай парты БНФ, незалежнасць Беларусі ўвасабляе 25 жніўня 1991 г. Тады Вярхоўны Савет надаў "Дэкларацыі аб суверэнітэце" статус канстытуцыйнага акту. ЗЯНОН ПАЗНЯК, ПАЛІТЫК: "Гэта было нешта неверагоднае. Калі пасля Савецкага Саюзу, пасля камуністаў мы выйшлі на свежае паветра незалежнай дзяржавы. Гэта не перадаць словамі. Людзі плакалі, абдымаліся". "Сесія Незалежнасці" -- менавіта ў гэтай новай публікацыі, прэзентаванай у Варшаве, Зянон Пазняк распавёў, які цяжкі быў бой за волю. Гістарычная пятая пазачарговая сесія Вярхоўнага Савету. Супрацьстаянне спадкаемцаў Камуністычнай партыі Савецкага Саюзу і дэпутатаў ад апазіцыі БНФ. АНАТОЛЬ МІХНАВЕЦ, АРГАНІЗАТАР ПРЭЗЕНТАЦЫІ: "Гэтая кніга ўключае ў сябе стэнаграму той <b>...</b>