Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Беларускае пытанне для Еўропы

Ці можа Еўропа эфектыўна ўжываць эканамічныя санкцыі, каб утрымаць улады Беларусі ад рэпрэсіяў супраць свайго народу? Паводле еўрапарламентароў, продаж "Белтрансгазу" Расеі ды атрыманне новых крэдытаў з Усходу дазволіла Беларусі прыпыніць эканамічнае падзенне, але скасавала неабходнасць эканамічных рэформаў. Ва ўмовах росту расейскага ўплыву на Беларусь Еўракамісіі трэба сур'ёзна ўзважыць магчымасць новых санкцыяў. ГУНАР ВІГАНД, СЛУЖБА ВОНКАВАГА ДЗЕЯННЯ ЕЎРОПЫ: "Еўразвяз працягне праводзіць абмежавальныя захады супраць тых, хто мае дачыненне да рэпрэсіяў у Беларусі. Адначасова мы будзем надалей падтрымліваць беларускі народ і грамадзянскую супольнасць". Што да новых санкцыяў, ды асабліва спрэчак пра лёс хакейнага чэмпіянату ў Менску праз два гады, Гунар Віганд лічыць, што рашэнне мусіць прымаць Міжнародная федэрацыя хакею. І хоць забарона стала б дзейснаю захадаю супраць афіцыйнага Менску, яна закранула б і грамадзянаў Беларусі. Аднак... МАРЭК МІГАЛЬСКІ, ДЭПУТАТ ЕЎРАПАРЛАМЕНТУ, ПОЛЬШЧА: "Ранейшая палітыка перніка і бізуна не працуе, і патрэбны новы падыход. Таксама прашу вельмі хуткага ўмяшання найперш у справе палітвязняў. Бо іхнае здароўе і жыццё пад пагрозаю. Перадусім -- Змітра Бандарэнкі, які днямі можа памерці". Менавіта вязні сумлення надаюць столькі ўвагі беларускаму пытанню ў Еўрапарламенце. У тым ліку праваабаронца Алесь Бяляцкі, які трапіў у турму пасля таго, як КДБ атрымала інфармацыю пра ягоныя банкаўскія рахункі ад літоўскіх і польскіх уладаў. На сённяшнім <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]