Для беларуса бульба -- гэта не толькі харчаванне, а яшчэ і традыцыя. Каб выкапаць поле, у вёску да дзядоў ды бацькоў едуць гараджане. А спальванне бульбоўніка -- сімвал таго, што ўсе працы скончаныя, ураджай сабраны. ВЕРА ХОМІЧ, ВЁСКА ДАМАШЫЦЫ: "Як беларус можа без бульбы? Гэта ж другі хлеб". Сёлета бульба ўрадзіла добра. Дый пасаджана яе было больш, з разлікам на экспарт у Расею. Таму кошты пайшлі ўніз. Лішак бульбы добры для тых, хто яе купляе, а сам не садзіць. ПАКУПНІКІ, ПІНСК: "Я лічу, прымальныя кошты. Недарагая бульба". "Толькі пачынае прадавацца бульба. І год добры -- я думаю, будзе смачная. Пакуль яшчэ коштаў яны не завышаюць". А прадаўцам нізкія кошты нарабілі шкоды, а не прыбытку. ПРАДАЎЦЫ БУЛЬБЫ, ПІНСК: "Гэта трэба чатыры-пяць сетак на кілаграм кілбасы. Я лічу, што вельмі танна". "Насенне бульбы вельмі дарагое, розныя ўгнаенні, і праполкі, і ўсё дарагое, і праца мусіць улічвацца". Зарабляць на бульбе цяжка, нават на перапродажы. Праехаць па вёсках, закупіць, потым прадаць -- прыбытак выходзіць невялікі. Таму і бяруць бульбу за 1000--1200 за кілаграм. Аднак вяскоўцы ўсё роўна ідуць да прыватнікаў. МІХАІЛ ХОМІЧ, ВЁСКА ДАМАШЫЦЫ: "Нам выгадней, калі прыязджаюць у вёску. У нас транспарту няма". Дый дзяржаўныя прадпрыемствы плацяць сялянам яшчэ менш -- 800 руб. за кілаграм. Паводле сённяшняга курсу гэта менш за 10 цэнтаў. А яшчэ год таму дзяржава абяцала зусім іншыя перспектывы. АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА, ПРЭЗІДЭНТ БЕЛАРУСІ: "Вось -- паўдолара. Яшчэ столькі ж -- долар <b>...</b>