Тры гады таму дзяржава ўжо спрабавала змагацца з пасярэднікамі, якіх вінаваціла ў росце коштаў на тавары. У выніку пастановы ураду № 991 беларуская эканоміка была фактычна спаралізаваная. „Тады сітуацыю ўратаваў асабіста прэзідэнт Лукашэнка, які запатрабаваў скасаваць пастанову і прызначыў вінаватым дробнага чыноўніка з Савета міністраў. Гэтым разам іншых вінаватых няма -- сам прэзідэнт спрабуе наступіць на старыя граблі" - мяркуе кіраўнік Асацыяцыі малога і сярэдняга бізнэсу Сяргей Балыкін.