Шпацыр па стакгольмскіх вуліцах працаўніца мясцовай мэрыі Сара Мальм пачынае з пешаходнага пераходу. Спачатку дэманструе вышыню бардзюраў, якая мусіць быць не большая за 6 см, а для інвалідаў на вазках -- не большая за 1 см. Каб ім не было балюча з іх саскокваць. Кожны такі пераход складаецца з дзвюх частак. САРА МАЛЬМ, МЭРЫЯ СТАКГОЛЬМУ: "Адна частка прызначаная для людзей з абмежаваным зрокам: дзякуючы вось тым кантраставым пліткам збоку яны здольныя яго ўбачыць. Другая ж частка пераходу зручная для людзей на інвалідных вазках". Наступны прыпынак у самым даступным горадзе свету -- прыпынак аўтобусны. Націснуўшы вось на гэтую пімпачку, пасажыр атрымае інфармацыю пра тое, калі дакладна прыйдзе ягоны аўтобус. Які, дарэчы, крыху прысядае, каб прыняць чарговага пасажыра, -- што зноў жа вельмі зручна для людзей, якім цяжка перасоўвацца. Дарэчы, расклад руху транспарту тут гэткі, што чакаць яго амаль не даводзіцца. АГНЭТА, ПАСАЖЫРКА: "Свайго аўтобуса чакаю не больш за 2 хвіліны, метро і электравіка -- 3". Аўтобусам можна пад'ехаць і ў наступны "аб'ект грамадскай прасторы" -- гарадскі парк. А можна дайсці туды і пешшу. Колькасць паркаў, а таксама дзіцячых пляцовак у Стакгольме -- адна з самых высокіх у Еўропе. МІЛЛЯ, МАЦІ, НАВЕДНІЦА ПАРКУ: "Тут усё ёсць. Можаце забегчы ў прыбіральню, калі вам закарцела. Або вось тут засмажыць нешта на грылі". Дарэчы, прыбіральні ў Стакгольме -- прадмет асаблівага клопату гарадскіх уладаў. САРА МАЛЬМ, МЭРЫЯ СТАКГОЛЬМУ: "У гэтай грамадскай <b>...</b>