Дзмітрый Канавалаў і УладзіслАў Кавалёў. Ці справядліва суд прызначыў ім смяротнае пакаранне? Алег Алкаеў, былы кіраўнік каманды, што выконвала смяротныя прысуды ў СІЗА № 1 Менску, і Людміла Гразнова, праваабаронца, -- у праграме "Два на два" дыскутуюць на тэму, ці напраўду Дзмітрый Канавалаў і УладзіслАў Кавалёў учынілі выбух у менскім метро. Ці сапраўдныя злачынцы будуць расстраляныя? Чаму Дзмітрый Канавалаў нават не намагаўся абараняцца? Дзмітрый Гурневіч і Павал Мажэйка запрашаюць на праграму "Два на два" 14 студзеня, а 21.15.