Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Змаганне за рэгістрацыю

Ці зможа Беларуская хрысціянская дэмакратыя трапіць у спіс зарэгістраваных палітычных суб'ектаў? Такая перспектыва штодня робіцца ўсё больш сумнеўнаю. Хоць заснавальнікі робяць усё магчымае... ДЗЯНІС САДОЎСКІ, ПРЭС-САКРАТАР БХД: "Дакументы, якія рэгламентуюцца законам, мы падалі ў поўным аб'ёме. Мінюст да гэтых дакументаў прэтэнзіяў не мае". Нягледзячы на гэта рэгістрацыю прыпынілі на месяц. Сваю пазіцыю Міністэрства юстыцыі патлумачыла тым, што кіраўніцтва БХД не адказала своечасова на адзін з запытаў міністэрства ды не падало ўсіх запатрабаваных звестак. У сваю чаргу хрысціянскія дэмакраты тлумачаць падзеі наступным чынам. ДЗЯНІС САДОЎСКІ, ПРЭС-САКРАТАР БХД: "Міністэрства юстыцыі запатрабавала шэраг дакументаў, якіх не прадугледжвае заканадаўства". І гэта далёка не ўсё з таго, што партыйцы называюць звычайнаю спробаю перашкодзіць рэгістрацыі арганізацыі. Ужо чацвёрты раз. Акрамя бюракратычных захадаў, улады выкарыстоўваюць непасрэдны ціск на тых, чые прозвішчы фігуруюць у спісе заснавальнікаў БХД. ВІТАЛЬ РЫМАШЭЎСКІ, СУСТАРШЫНЯ БХД: "Менавіта гэтых людзей і вылучаюць улады. Яны думаюць, што людзі будуць баяцца страціць свой жабрацкі заробак. Іх выклікаюць кіраўнікі прадпрыемстваў, з імі праводзяцца размовы. Іх прымушаюць адмовіцца ад сяброўства ў партыі". Адзін з заснавальнікаў партыі, Павал Севярынец, які адбывае пакаранне на "хіміі" за ўдзел у Плошчы, не выключае, што прыпыненне рэгістрацыі партыі можа быць звязанае са спробаю палітычнай гульні афіцыйнага Менску з <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]