Арыгінальную форму пратэсту супраць крызісу абралі грамадскія актывісты ў Берасці. Пад лозунгам "Красці не хочам -- ходзім голыя" яны выйшлі на вуліцу, каб раздаць мінакам звесткі пра рост коштаў. Інфармацыя была, так бы мовіць, відавочная. Маладзёны надзелі толькі ці-шоткі ды шорты, дэманструючы такім чынам, што на цёплую вопратку грошай ім не стае. Пры тэмпературы каля нуля градусаў, у летніх шортах ды кашульках -- гэта не новы метад аздараўлення, а спосаб данесці набалелае. СЯРЖУК КАВАЛЬКОЎ, ІНІЦЫЯТЫВА «ААЗІС»: "Усё, што звязана з эканомікаю: павышэнне коштаў і гэтак далей". Паводле пратэстоўцаў, каб падрыхтавацца як след да зімы, трэба выдаткаваць прынамсі 3 млн руб. Падчас акцыі маладзёны раздавалі мінакам улёткі з інфармацыяй пра апошнія дасягненні "беларускага эканамічнага цуду". ЖЫХАРЫ БЕРАСЦЯ: "За 100 долараў -- а некаторыя атрымліваюць такі заробак, трэба трошкі шкодзіць... На працы". "Праблема ў тым, што мы не ведаем, што будзе заўтра". А сённяшні дзень аптымізму не дадае. Пра гэта сведчыць нават афіцыйная статыстыка. За апошні год кошт абутку вырас у сярэднім на 80 %, іншыя спажывецкія тавары падаражэлі больш як на 100 %, а агулам індэкс росту коштаў на тавары ды паслугі склаў амаль 210 %. А таму маладзёнам з Берасця матэрыялу для наступных акцыяў не мае бракаваць. СЯРЖУК КАВАЛЬКОЎ, ІНІЦЫЯТЫВА «ААЗІС»: "Будзе працяг нашых флэшмобаў". Тым больш і адносна лагодная зіма гэтаму спрыяе, дый лаяльнасць праваахоўных органаў. Скончылася без затрыманняў. Алесь Залеўскі <b>...</b>