"Сбербанк" Расеі не пацвярджае інфармацыі, агучанай у панядзелак беларускім віцэ-прэм'ерам Сяргеем Румасам. Дамоўленасці наконт крэдыту беларускаму боку дасягнутыя не былі, перамовы працягваюцца, паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкаю на прэс-службу "Сбербанку". У панядзелак беларускія дзяржаўныя тэлеканалы са спасылкаю на Сяргея Румаса паведамілі, што "Сбербанк" Расеі выдасць "Беларуськалію" крэдыт на $ 1 млрд. Прычым асобна было падкрэслена, што дамоўленасць не прадугледжвае перадавання акцыяў прадпрыемства ў заклад. 5 жніўня кіраўнік "Сбербанку" Герман Грэф рапартаваў прэм'еру Расеі Уладзіміру Пуціну, што перамовы з Беларуссю вядуцца пра крэдыт на $ 2 млрд і пад закладанне 35 % акцыяў "Беларуськалію". Святлана Пажарава, "Аб'ектыў"