belsat.eu Спіс катэгорый грамадзянаў, якія могуць атрымаць льготныя крэдыты на пабудова жылля, быў зменены. На льготныя крэдыты па-ранейшаму могуць разлічваць шматдзетныя сем'і. Спіс стаў меншы за кошт выключэння малазабяспечаных грамадзянаў, а таксама маладых сем'яў без дзяцей. Пры гэтым сярод „льготнікаў" засталіся сілавікі, пракуроры і суддзі. Спіс скарэктаваны, паводле прэсс-службы прэзідэнта, "у мэтах аптымізацыі льготнага крэдытавання жыллёвага будаўніцтва і звязаных з ім бюджэтных расходаў".