У развітых краінах гадавы тэмп росту коштаў не перавышае 5 %, у Беларусі ж, як вынікае са звестак дзяржаўнага статыстычнага бюро, толькі за два тыдні верасня інфляцыя ўжо перавысіла гэты паказнік. Толькі за два першыя тыдні верасня спажывецкія кошты выраслі на 6,4 %. Ад пачатку ж года паводле стану на 13 верасня інфляцыя склала 63,4 %. І гэта пры тым, што ў студзені ўрад прагназаваў сёлетні рост коштаў усяго на 7,5--8,5 %. Цяпер жа неафіцыйныя прагнозы абяцаюць нават стоадсоткавую гадавую інфляцыю. Святлана Пажарава, "Аб'ектыў"