Восень 1996-га. Аляксандр Лукашэнка праводзіць не адпаведны закону рэферэндум дзеля змены Канстытуцыі. Віктар Ганчар, тагачасны старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі, бачыць парушэнні ды пераходзіць ў адкрытую апазіцыю прэзідэнту. ВІКТАР ГАНЧАР, ПАЛІТЫК: "Я згубіў палітычную нейтральнасць і цвёрда стаў на абарону закону, а значыць -- і Вярхоўнага Савету". Разам з палітычнаю нейтральнасцю Віктар Ганчар, падобна, згубіў і ўласную бяспеку. У 1999-м, пасля таго, як палітык паспрабаваў зладзіць кампанію для выбараў новага прэзідэнта, яго выкралі. Увечары, калі Ганчар ехаў з лазні па вул. Фабрычная разам з сябрам, бізнесоўцам Анатолем Красоўскім. Следства распачалося -- і адразу сутыкнулася з перашкодамі. Мо таму, што -- як даказалі міжнародныя праваабаронцы -- да знікнення 12-гадовай даўніны датычныя высокапастаўленыя сілавікі Беларусі. АЛЕГ ВОЛЧАК, БЫЛЫ СЛЕДЧЫ ГЕНПРАКУРАТУРЫ: "Галоўны падазраваны ў гэтай справе -- Паўлючэнка, гэта было ўсюды сказана, і ягоная брыгада СОБР. У нас ёсць шэсць-сем прозвішчаў удзельнікаў гэтага працэсу захопу. Датычны да гэтага Шэйман і, як кажуць, Навумаў, Сівакоў". Справа была гучная, аднак расследаванне далёка не прасунулася. Мо з той прычыны, што знікненне было палітычнаю замоваю -- так кажуць тыя, хто добра ведаў Ганчара асабіста. АНДРЭЙ КЛІМАЎ, ДЭПУТАТ ВС 13-ГА СКЛІКАННЯ: "Я думаю, што тыя людзі, што бралі ўдзел у іхнай ліквідацыі -- калі такое было, ударылі вельмі моцна. Адзінае, пра што яны не падазравалі, што забілі будучае Беларусі <b>...</b>