Судовы працэс над Дзмітрыем Канавалавым і Уладзіславам Кавалёвым праходзіць у паўпустой зале. І гэта пры тым, што ў справе фігуруюць больш за 500 пацярпелых. З боку тых, хто перажыў тэракт і бачыў усё на ўласныя вочы, гучаць сумневы адносна празрыстасці следства. АЛЯКСАНДР АЛЕКСАНДРЫЯ, ПАЦЯРПЕЛЫ АД ТЭРАКТУ 11 КРАСАВІКА: "Само следства... Якое вядзе хутчэй да смяротнага пакарання, а не да расследавання прычынаў і наагул таго, як па вуліцах адзінаццаць гадоў хадзілі людзі з выбуховымі прыладамі ў кішэнях". Сумневы адносна дакладнасці следства гучаць і з боку Аляксандра Крутога, бацькі пацярпелай падчас тэракту ў менскім метро. Менавіта каб зняць пытанні, якія вісяць у паветры, ён прапанаваў увесці калегію прысяжных. Акрамя таго, ён дадае, што ягоная дачка дагэтуль не атрымала абяцанай дзяржаваю матэрыяльнай кампенсацыі. АЛЯКСАНДР КРУТЫ, БАЦЬКА ПАЦЯРПЕЛАЙ ІНЫ КРУТОЙ: "Пацярпелай Інэсе Аляксандраўне шосты месяц не аплачана ніводнага бальнічнага, не выплачана ніякіх кампенсацыяў. На сённяшні момант шосты месяц яна застаецца без сродкаў да існавання". Нягледзячы на тое, што пасля тэракту прайшло амаль паўгода, людзі кажуць, што толькі пачынаюць адыходзіць ад перажытай псіхалагічнай траўмы. Што ж да фізічнага стану -- сведкі 11 красавіка працягваюць лячэнне. ІГАР ВЯРГЕЙЧЫК, ПАЦЯРПЕЛЫ АД ТЭРАКТУ 11 КРАСАВІКА: "Кантузія, вушы разарваныя, баратраўма, толькі нядаўна скончыліся ўсе бальнічныя. Яшчэ заўтра камісія -- групу будуць даваць з прычыны здароўя. Яшчэ не працуем дагэтуль <b>...</b>