Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Дрэвы пад пагрозаю

Парк імя 40-годдзя Кастрычніка, што раней назваўся Кашарскаю плошчаю, усё адно ператворыцца ў будаўнічую пляцоўку. Гатэльны комплекс "Пекін" мусіць з'явіцца тут неўзабаве, таму жыхары навакольных дамоў звярталіся ва ўсе магчымыя інстанцыі, каб абараніць зялёныя насаджэнні. ВАЛЕР ДРАНЧУК, ЖУРНАЛІСТ, ЭКОЛАГ: «Гэта гістарычная мясціна, гэта біялагічна-ўстойлівая мясціна што да гарадскіх асяродкаў, і яна, безумоўна, вельмі патрэбная гораду». Вось толькі атрымліваецца, што і цяпер ані інвестар, які збіраецца будаваць гатэльны комплекс, ані сталічныя ўлады гэтага не разумеюць. Прынамсі, сённяшняя прэс-канферэнцыя ў Менгарвыканкаме ўсіх сумневаў не развеяла. Паводле самых аптымістычных прагнозаў, давядзецца ссекчы прыкладна траціну дрэваў. Чыноўнікі спасылаюцца на тое, што ў плане забудовы сталіцы парк паркам не называецца, а таму і секчы можна... АЛЯКСАНДР ПЯТРОЎ, КАМІТЭТ АРХІТЭКТУРЫ І ГОРАДАБУДАЎНІЦТВА: «Нават дакументаў аб стварэнні парку мы не знайшлі. Ёсць згадванне ў адным дакуменце 1985 года, гэтая тэрыторыя называецца паркам імя 40-годдзя БССР». Гарадская адміністрацыя запэўнівае, што падрыхтавала канцэпцыю добраўпарадкавання ваколіцаў, а таксама таго, што застанецца ад парку. АЛЯКСАНДР ПЯТРОЎ, КАМІТЭТ АРХІТЭКТУРЫ І ГОРАДАБУДАЎНІЦТВА: «Прадугледжваецца добраўпарадкаванне і азелянення двароў, што прылягаюць да гэтай тэрыторыі. Там двары запушчаныя, іх ніхто не рамантаваў даўно. Таксама прадугледжваецца ўстаноўка памятнага знаку ў гонар параду партызанаў». Што праўда <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]