Сітуацыя, далёкая ад эйфарыі: гэтак характарызуюць былыя палітвязні цяперашнюю рэчаіснасць у Беларусі. Памілаваныя ў аўторак палітвязні Мікіта Ліхавід, Аляксандр Атрошчанкаў і Павел Вінаградаў далі першую пасля вызвалення прэс-канферэнцыю. Што яны перажылі ды што збіраюцца рабіць далей? Памілаваныя ў аўторак Мікіта Ліхавід, Аляксандр Атрошчанкаў і Павел Вінаградаў далі першую пасля вызвалення прэс-канферэнцыю. Пасля доўгіх месяцаў маўчання ды ізаляцыі яны нарэшце могуць свабодна выказвацца. АЛЯКСАНДР АТРОШЧАНКАЎ, БЫЛЫ ПАЛІТВЯЗЕНЬ: "У СІЗА КДБ мне адкрыта заяўлялі: "Вы закладнікі, вы тавар, мы вас будзем адпускаць ў абмен на крэдыты". А таксама яны могуць цяпер, без страху трапіць у карцар, звярнуцца да тых, хто трымаў іх у няволі. МІКІТА ЛІХАВІД, БЫЛЫ ПАЛІТВЯЗЕНЬ: "Вы ўжо забілі самі сябе, вас немагчыма назваць людзьмі, бо вы прымушаеце пакутаваць іншых". Але гэтыя пакуты ў мінулым -- і цяпер самы час падумаць пра планы на будучае. ПАВЕЛ ВІНАГРАДАЎ, БЫЛЫ ПАЛІТВЯЗЕНЬ: "Цяпер патроху ўваходжу ў курс справаў. Ну, і ўжо з панядзелка напэўна пачну нейкія дзеянні рабіць". МІКІТА ЛІХАВІД, БЫЛЫ ПАЛІТВЯЗЕНЬ: "Палітыка -- гэта не маё. Чым буду займацца? Ды, у прынцыпе, буду жыць, як і жыў раней". АЛЯКСАНДР АТРОШЧАНКАЎ, БЫЛЫ ПАЛІТВЯЗЕНЬ: "Усімі сіламі, усімі метадамі буду дамагацца вызвалення і рэабілітацыі астатніх палізняволеных". А за кратамі застаюцца яшчэ чацвёра асуджаных за Плошчу. Тры экс-кандыдаты -- Андрэй Саннікаў, Мікола Статкевіч і Дзмітрый Вус, а таксама давераная <b>...</b>