"Пяцёрка плюс" -- назва кааліцыі апазіцыйных партыяў, якую стварылі напярэдадні парламенцкіх выбараў 2004 года. Слоган -- "5 крокаў да лепшага жыцця". Пры "пяцёрцы" да лепшага жыцця не дакрочылі... Не атрымалася і пры кааліцыі Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы з праграмаю "Новы эканамічны курс. Першыя 100 крокаў", распрацаванай пад кіраўніцтвам тады яшчэ сЯбры Аб'яднанай грамадзянскай партыі -- Яраслава Раманчука. ЯРАСЛАЎ РАМАНЧУК, СЯБРА АГП (2008): "Па-сутнасці, мы апранаем утаймавальную кашулю на ўрад. Пры гэтым прапісваем жорсткія захады сацыяльнай абароны насельніцтва..." Аднак рукі за плячыма звязалі самой апазіцыі. А ў часе апошняга крызісу насельніцтва Беларусі згубіла значную частку сацыяльных гарантыяў і палову... прыбыткаў. Аб'яднаная грамадзянская партыя падрыхтавала чарговую -- пазітыўную ратавальную праграму -- "7 крокаў да новай Беларусі". Дзе новая Беларусь -- гэта краіна, у якой будзе камфортна яе сярэднестатыстычнаму грамадзяніну. АНАТОЛЬ ЛЯБЕДЗЬКА, СТАРШЫНЯ АГП: "Які будзе адчуваць сябе ўпэўнена, будзе мець добры заробак, будзе мець свой дом на два паверхі, у сям'і якога будзе 2 аўтамабілі..." Якім чынам АГП плануе рабіць з беларусаў "новых"? АНАТОЛЬ ЛЯБЕДЗЬКА, СТАРШЫНЯ АГП: "Вельмі важна мець адказ на пытанні, якія хвалююць людзей. Гэта першая частка. Другая частка -- трэба данесці гэты адказ да людзей. І вось тут... гэта ў нас болевы пункт. Нашыя магчымасці абмежаваныя, таму мы шукаем, хто нам можа дапамагчы". Шукаюць да лютага, а там -- пачнуць <b>...</b>