Раніцаю за сценамі калоніі адбыўся суд. Рашэнне аб змене рэжыму не аспрэчваецца, а таму такі своеасаблівы падарунак ад уладаў Аўтуховічу давядзецца прыняць на рэшту тэрміну, які засталося адседзець. ПАВЕЛ САПЕЛКА, БЫЛЫ АДВАКАТ АЎТУХОВІЧА: "Рэжым утрымання ў турме больш цяжкі ды жорсткі. Гэта турма, гэта не адкрытая прастора, дзе можна ў нейкай абмежаванай ступені перамяшчацца, дыхаць паветрам..." Вязень сумлення Мікалай Аўтуховіч для адміністрацыі калоніі не быў падарункам. Нават з-за кратаў раздаецца ягоны абураны, але не зломлены голас. «Чаму ўжываныя выхаваўчыя метады ў дачыненні нязгодных не адрозніваюцца ад гестапаўскіх? У асуджаных няма аніякіх правоў. Скаргі з калоніі не выходзяць, адміністрацыя проста не прапускае іх, і яны ўвогуле знікаюць. Пракуратура і суд абараняюць інтарэсы адміністрацыі. Дамагчыся справядлівасці тут немагчыма». Гэта вытрымка з ліста Аўтуховіча, які напярэдадні суда трапіў у друк. Сябры і родныя прадпрымальніка пра змены ў ягоным жыцці даведваюцца з таго, што праточыцца праз калючы дрот. Чарговыя галадоўкі, чутка пра магчымую спробу суіцыду, цяпер -- перавод на два гады і два месяцы, хутчэй за ўсё, у гарадзенскую турму. УЛАДЗІМІР АСІПЕНКА, СЯБАР АЎТУХОВІЧА, БЫЛЫ ВЯЗЕНЬ: "Паводле таго, што мы даведваемся ўрыўкамі ад кагосьці, ад вызваленых вязняў, нельга скласці поўнай карціны, як над ім там здзекуюцца". Маці зняволенага кажа, што моліцца толькі за тое, каб Мікалай выжыў. Сябры ж і паплечнікі мяркуюць, што пакуль трэба звяртацца да больш <b>...</b>