"Асноўная мэта выставы, -- патлумачыў старшыня ТБМ Алег Трусаў, -- звярнуць увагу грамадзянаў Беларусі на нашую гістарычную спадчыну і культуру. Добра, каб кожны беларус меў дома не толькі кітайскага дракона, але і каляндар з выяваю свайго роднага помніку. І таму ў нас тут адлюстравана больш за дваццаць розных гістарычных аб'ектаў. Пасля прэзентацыі ў Менску гэтыя календары паедуць у тыя гарады, выявы помнікаў якіх змешчаныя на іх -- у Мсціслаў, Заслаўе, Ліду, Баранавічы, Лагойск і г. д. Будзем распаўсюджваць бясплатна, іх атрымае кожная школа, бібліятэка".