Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Вайцюшкевіч у сутарэннях

Паміж Польшчай і Расеяй... беларускае падполле, а дакладней, сутарэнне. Зміцер Вайцюшкевіч паміж выступамі ў Маскве ды Іркуцку і канцэртным турам па польскім Падляшшы спыніўся ў Бабруйску. Канцэрт фігуранта "чорнага спісу дзЕячаў культуры" ў сутарэнні офісу АГП зладзіла кампанія "Гавары праўду!". ЗМІЦЕР ВАЙЦЮШКЕВІЧ, СПЯВАК: "На гэтых канцэртах людзі паважаюць сваё. І дзяржава павінна быць зацікаўленая ў гэтых канцэртах, а яна наадварот. Я звычайна тлумачу гэта тым, што мы ў незалежнасці вельмі мала". На канцэрце Вайцюшкевіч выканаў свой the best, бо ў Бабруйску паказваецца нячаста, як нячаста цяпер увогуле выступае ў Беларусі. За мінулы год адмянілі некалькі ягоных канцэртаў, сёлета забаранілі традыцыйны выступ музыкі, запланаваны на 8-га сакавіка ў канцэртнай зале "Менск". Канцэрт не прайшоў узгаднення ў ідэалагічным кіраўніцтве Адміністрацыі прэзідэнта. Чыноўнікі красамоўна адмовіліся ад датычнасці да "чорнага спісу", распаўсюджанага па сеціве ў леташнім сакавіку. Аднак гэты, названы імі фальшыўкаю дакумент, як паказвае практыка, выкарыстоўваецца напоўніцу. З таямнічых прычынаў сталічны клуб "Re:Public" адмовіў у прэзентацыі новага альбому Лявона Вольскага і "Крамбамбулі", прызначанай на 11 лютага. Музыкі не выключаюць, што выканання дамовы будуць патрабаваць праз суд. Адэля Дубавец, «Аб'ектыў»
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]