Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Развітанне са скульптарам

Тыя, хто прыйшоў развітацца з Уладзімірам Жбанавым, дакладна ведаюць: беларускае мастацтва панесла вялікую страту. МІХАІЛ ШКРОБАТ, НАСТАЎНІК У. ЖБАНАВА: "Ён быў вельмі працаздольны і плённы мастак са сваім бачаннем". Уявіць сабе беларускую сталіцу без працаў вядомага скульптара немагчыма. Хто ў Менску не ведае "Незнаёмкі", "Дзяўчыны з парасонам", "Дамы з сабачкам" ці "Фатографа"? Адна з апошніх працаў Уладзіміра Жбанава -- скульптурная кампазіцыя ля менскага ЦУМу "Пакупнікі". СКУЛЬПТАР, УДЗЕЛЬНІК ПАНІХІДЫ: "Яму ўдалося стварыць такія скульптуры, якія паставілі Менск у адзін шэраг з іншымі краінамі Еўропы". Відавочнаю заслугаю Уладзіміра Жбанава сталася ламанне скульптурных стэрэатыпаў. Ягоныя фігуры літаральна сышлі з пастаментаў і наблізіліся да менчукоў і тых, хто наведвае беларускую сталіцу. Людзі хутка зразумелі задуму мастака. Жыхары і госці Менску не толькі палюбілі фігуры Жбанава, але і прынялі іх як свае талісманы. Дакрануцца да скульптуры -- ці то на ўдачу, ці на шчасце -- у беларускай сталіцы мала хто адмовіцца. МІКАЛАЙ САЁНАК, МАСТАК: "Я думаю, што для яго было важна любіць мастацтва ў сабе і ў іншых. Ён меў шмат зайздроснікаў. Але гэтак здарылася, што ён паспеў шмат зрабіць". Жыццё ж самога скульптара аказалася багатае на падзеі, але і нялёгкае. Пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытуту Уладзімір Жбанаў служыў у Афганістане. Па вяртанні з вайны ён працягнуў адукацыю ў творчых майстэрнях Акадэміі мастацтваў СССР. Да апошняй <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]