Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Ізноў катаванне

Сяргея Каваленку, якога трымаюць у віцебскім СІЗА, пачалі прымусова карміць. Паводле Сусветнай арганізацыі здароўя прымусовае кармленне прыраўноўваецца да катаванняў. Ужылі яго ў адносінах арыштаванага актывіста на 31-ы дзень галадоўкі. АЛЕНА КАВАЛЕНКА, ЖОНКА АКТЫВІСТА СЯРГЕЯ КАВАЛЕНКІ: "Я запыталася, ці выйшаў ён з галадоўкі. Яны сказалі, што не. Але мне паведамілі, што яны пачалі прымусова яго карміць. Я запытала, як гэта выглядае. Маўляў, прышпільваюць да ложка? Яны нічога не сказалі на гэты конт". Актывіста КХП БНФ арыштавалі летась 22 снежня за парушэнне рэжыму «хатняй хіміі», да якой Сяргея Каваленку асудзілі за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй ялінцы ў Віцебску 7 студзеня 2010 года. Актывісту пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Пасля арышту Сяргея жонка Алена з двума няпоўнагадовымі дзецьмі засталася без сродкаў да існавання. У сацыяльных сетках разгарнулася кампанія дзеля падтрымання сям'і рэпрэсаванага актывіста. Сяргей Скулавец, "Аб'ектыў"
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]