Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Шкоду» кампенсавалі

НАТАЛЛЯ ПІНЧУК, ЖОНКА АЛЕСЯ БЯЛЯЦКАГА: "Грошы перавялі на рахунак суда Першамайскага раёну. У мяне ў руках раздрукоўка ўсіх паступленняў, якія адпраўляліся на гэты рахунак. Вялікі дзякуй усім тым, хто спрычыніўся да збору гэтых сродкаў, дзякуючы каму мы зараз можам сплаціць гэтую суму". УЛАДЗІМІР ЛАБКОВІЧ, ПРАВААБАРОНЧЫ ЦЭНТР «ВЯСНА»: "Калі б гэтая справа была непалітычная, то такі акт, як перавод гэтых грошай, безумоўна, павінен быў бы вельмі радыкальна паўплываць на вынікі прысуду. Але як да гэтага паставіцца Менскі гарадскі суд, нават у першую чаргу не Менскі гарадскі суд, а тыя, хто прымае палітычныя рашэнні, нам невядома". Касацыйную скаргу па справе Алеся Бяляцкага Менскі гарадскі суд мае разгледзець 24 студзеня. Збор сродкаў заініцыявалі калегі праваабаронцы. Яны падкрэсліваюць, што кампенсацыя шкоды зусім не азначае прызнання Алесем Бяляцкім сваёй віны. Падставаю для крымінальнай справы сталіся рахункі, адкрытыя на імя Бяляцкага ў польскіх і літоўскіх банках, куды пералічваліся грошы на дзейнасць кіраванага ім праваабарончага цэнтру "Вясна". Суд прызнаў праваабаронцу вінаватым ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у буйным памеры ды асудзіў на 4,5 года зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Шматлікія міжнародныя праваабарончыя арганізацыі назвалі прысуд палітычным. У абарону Бяляцкага выступіла кіраўніцтва ЗША і Еўразвязу, а таксама выбітныя дзеячы розных краінаў свету. Вольга Кляўчэня, "Аб'ектыў"
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]