Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Неспадзяванка для аўтадылераў

Не прагадалі ўладальнікі беларускіх аўтасэрвісаў... Патрыманыя аўты едуць у рамонт ды вяртаюцца да гаспадароў, бо новыя каштуюць усё болей. МІНАК: "У сувязі з тым, што размытняванне падаражэла, мы не можам машыну прыгнаць. Калі цяпер яны падаражэюць у аўтасалонах, то ў аўтасалонах не зможам узяць. Выснова -- мы павінныя будзем ездзіць на старых дабітых аўтах". Чарговая прычына -- падатак на дададзеную вартасць для юрыдычных асобаў. Дагэтуль дзяржава адлічвала ПДВ у памеры 20 % -- ад розніцы паміж коштамі набыцця і продажу аўта. Цяпер -- асноваю стане кошт імпартаванага аўтамабіля. Згодна з указам № 36. З УКАЗУ ПРЭЗІДЭНТА № 36: «Прэзідэнт падпісаў указ з мэтаю выраўноўвання ўмоваў падаткаабкладання легкавых аўтамабіляў на адзіным рынку краінаў Мытнага саюзу і выканання ўмоваў выдавання Беларусі стабілізацыйнага крэдыту ад Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС». Удзельнікі аўтабізнесу не ведаюць, калі ўказ набудзе моц, але кажуць, што роўнасці ён не прадугледжвае... Стаўка падатку на дададзеную вартасць у Беларусі -- 20 %, у Расеі -- 18 %, а ў Казахстане -- толькі 12 %. Пры гэтым пакупніцкая здольнасць у Беларусі ўдвая меншая. Трэці аспект... СЯРГЕЙ МІХНЕВІЧ, ГЕНДЫРЭКТАР ХОЛДЫНГУ «АТЛАНТ-М»: "...Кошты набыцця аўтаў беларускімі імпарцёрамі значна вышэйшыя. Гэта прывядзе да таго, што беларусы паедуць ў Расею і Казахстан па шматлікія маркі аўтаў. Чацвёрты аспект -- сітуацыя з коштам пазыковага капіталу, неабходнага для ўвозу і рэалізацыі аўтамабіля. У Беларусі ён значна даражэйшы <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]