Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Аўкцыён не дзеля грошай

Гэты хор спявае на мове глуханямых. Творы, выстаўленыя на аўкцыёне ў галерэі "Ў", намалявалі дзеці, якія не могуць чуць спеваў іншых. Трэцякласнік Павел толькі з дапамогаю выхавацелькі сказаў нам пару словаў пра тое, чаму ён малюе. ПАВЕЛ ПАЧКОЎСКІ, СТУДЫЯ «ВАСІЛЁК»: "Дарыць падарункі". Аднак гэты пейзаж стаў не падарункам, а лотам -- першым з дваццаці, выстаўленых на продаж. Апроч працаў алеем, як у Паўла, тут і камп'ютарная графіка, і пастэль. Пачатковыя стаўкі вагаліся ад 300 000 да 700 000 беларускіх рублёў. Рост коштаў уражваў: АЎКЦЫЯНІСТ: "4 мільёны беларускіх рублёў -- раз... 4,5 мільёны беларускіх рублёў -- раз, 4,5 мільёны беларускіх рублёў -- два..." Патэнцыйных пакупнікоў дапамагло знайсці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Гэтым разам імі сталі прадстаўнікі некалькіх амбасадаў і шэрагу беларускіх прадпрыемстваў. Найбольш актыўны быў намеснік генеральнага дырэктара групы кампаніяў "Трайпл". ІГАР СІДЗЕЛЬНІКАЎ, «ТРАЙПЛ»: "Энергетычны запал, іхнае бачанне свету і якасць выканання -- я нават, шчыра кажучы, пашкадаваў, што адна праца мне не дасталася, давялося саступіць, калі мы з дамаю пачалі канкураваць". Сабраная сума, а яна атрымалася немалая, пойдзе на дапамогу Менскай абласной школе-інтэрнату для дзяцей з парушэннямі слыху. Прыватных асобаў на аўкцыён пакуль не запрашалі: не было ўпэўненасці, што ініцыятыва будзе цікавая шырокай аўдыторыі. ВІКТАР ГАРДЫНЕЦ, ДЫРЭКТАР ШКОЛЫ-ІНТЭРНАТУ: "Мы не чакалі, што праца пойдзе за 5 мільёнаў, у <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]