Воля сустрэла Алеся чыстым снегам і сяброўскімі ўсмешкамі. За кратамі ён быў не ўпершыню, але калі згадвае пра падзеі за сценамі ізалятару, яго ператоргвае ад жаху. АЛЕСЬ БАРАЗЕНКА, НЕЗАЛЕЖНЫ ТЭЛЕАПЕРАТАР: "Там людзі збіраліся ўскрывацца, бо былі наркаманы, якім было вельмі дрэнна. Яны прасілі выклікаць "хуткую", але ніхто на гэта абсалютна не рэагаваў". Нашага калегу, які здымаў акцыю Мікіты Каваленкі ля будынку КДБ, палічылі саўдзельнікам і кінулі за краты на 11 дзён. Аднак і пазней, як Баразенку патлумачылі ў ізалятары, ягоны лёс не пакідаў абыякавым людзей з Камітэту. АЛЕСЬ БАРАЗЕНКА, НЕЗАЛЕЖНЫ ТЭЛЕАПЕРАТАР: "Пяць ці шэсць разоў да мяне падыходзілі працаўнікі адміністрацыі Акрэсціна, якія вельмі цікавіліся, ці ёсць у мяне акрэдытацыя, дзе цяпер мая камера і ўсе рэчы". Сябры Баразенкі падалі скаргу на вырак суда, пальцам уладам Беларусі паківалі і з АБСЕ: маўляў, урад мусіць даваць журналістам працаваць. Аднак у беларускай рэчаіснасці, дзе пад пагрозаю кожны, хто выказвае сваю незадаволенасць уголас, пад пагрозаю і прадстаўнікі "чацвёртай улады". ЖАННА МАНЬКО, ЦЁТКА АЛЕСЯ БАРАЗЕНКІ: "Хацелася б, каб увесь гэты маразм, які ў нас пануе ў краіне, хутчэй скончыўся. Ад якога, вось усяго чаго заўгодна можна чакаць". Пра тое, што Алесь у бядзе, ягоныя сябры не забываліся ні на момант -- яны станавіліся ў чаргу, каб перадаваць галадоўніку ваду і сокі, пісалі лісты. Некаторыя з іх і самі нядаўна зведалі і асаблівасці турэмнага побыту, і шчасце вярнуцца на волю. ПАВЕЛ ВІНАГРАДАЎ <b>...</b>