Алег Аксёнаў, актывіст партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя, вымушаны будзе шукаць новую працу. Магілёўскі домабудаўнічы камбінат не падоўжыць з ім працоўнага кантракту. АЛЕГ АКСЁНАЎ, БЕЛАРУСКАЯ ХРЫСЦІЯНСКАЯ ДЭМАКРАТЫЯ: "Я мяркую, што кантракт са мною не падоўжылі з-за маёй дзейнасці -- стварэння страйкавага камітэту". Аксёнаў разам са сваімі калегамі патрабаваў змены небяспечных умоваў працы на прадпрыемстве. АЛЕГ АКСЁНАЎ, БЕЛАРУСКАЯ ХРЫСЦІЯНСКАЯ ДЭМАКРАТЫЯ: "Штосьці ўдалося зрабіць. Напрыклад, у пункце "Зліквідаваць небяспечныя для жыцця ўмовы працы" пэўныя захады ўжо пачаліся". Але адміністрацыя прыняла і захады супраць залішне актыўнага працаўніка. Афіцыйная версія ягонага звальнення -- няздатнасць знайсці агульную мову з калектывам. Аднак прадстаўнікі незалежных прафсаюзаў перакананыя ў іншым. ЮРЫЙ ДАРАШЭНКА, ЮРЫСТ СВАБОДНАГА ПРАФСАЮЗУ МЕТАЛІСТАЎ: "Адміністрацыя выкарыстала кантрактную сістэму ў якасці дубіны, практычна выкідаючы яго з працы". Зрэшты, падобная сітуацыя -- не першая ў Магілёве. Тое, што звальненне грамадскіх актывістаў і прадстаўнікоў недзяржаўных прафсаюзаў робіцца тэндэнцыяй, пацвярджае гісторыя муляра магілёўскага "Прамжылбуду" Аляксея Паўлоўскага. З актывістам Незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці таксама не падоўжылі кантракту. І хоць заўвагаў да працы Паўлоўскага не было, кіраўніцтву прадпрыемства не падабалася ягоная актыўная пазіцыя ў абароне правоў працоўных. АЛЯКСЕЙ ПАЎЛОЎСКІ, ЗВОЛЬНЕНЫ ПРАЦАЎНІК: "Працаўнікі робяць <b>...</b>