Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

ПРЭМ'ЕРА. В.АСЛЮК "ЗЯМЛЯ" трэйлер.

Аслюк: "Зямля" -- плач па крохкасці жыцця". Прэм'ера на "Белсаце" 20.01 а 20.25 Ёсць месцы, дзе Другая сусветная вайна яшчэ не закончылася. На палях былых баёў, якія цяпер зараслі лесам, ляжаць непахаваныя дзясяткі тысячаў савецкіх салдатаў. Ёсць розныя прычыны, чаму іх не аддалі зямлі адразу пасля вайны: міны, палітыка савецкіх уладаў... Але тое, што яны дагэтуль ляжаць у акопах самай страшнай у гісторыі чалавецтва вайны, не дае спакою неабыякавым людзям, што кожную вясну і восень прыязджаюць на месцы баёў і шукаюць парэшткі невядомых салдатаў. Шукаюць, каб па-людску іх пахаваць, не пакідаць у балоце і раптам, калі пашчасціць, знайсці медальён, які дапаможа вызначыць імя байца. Каб не быў ён больш невядомы. Добраахвотнікі прыязджаюць сюды звычайна з дзецьмі. Падлеткі 14--15 гадоў сталеюць тут, бо ўпершыню сутыкаюцца з вайной і са смерцю. Фільм "Зямля" -- гэта фільм-элегія, плач па крохкасці, хуткаплыннасці жыцця. Гэты жанр і вызначыў стылістыку фільму -- яго рытм, даўжыню планаў і г. д. ЧЫТАЦЬ ІНТЭРВ'Ю belsat.eu
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]